Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў
5 февраля 2015
Справки: тут.
Вход: бесплатный.
Мілена Драгічэвіч Шэшыч - міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).
Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з'яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор'я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі
У рамках лекцыі і дыскусіі, на прыкладах культурных праетаў і мастацкіх акцый, ажыццяўлённых у балканскіх краінах, краінах ЕС і ўсходняй Еўропы, мы абмяркуем якім чынам сучасная культура і мастацтва могуць правакаваць грамадства да пэўных зменаў, мяняць сацыяльны клімат, стымуляваць рашэнне экалагічных пытанняў або ўздзейнічаць на гарадское планаванне.
Дадзеная лекцыя праходзіць у межах праграмы па нефармальнай адукацыі і прафесійным развіцці ARTPLATFORM.
Фото: culture360.asef.org