Студыёзы
25 марта 2015
Справки: тут.
Вход: 15 000 руб., по предварительной записи +375 29 268 31 08.
Літаратурны музей Петруся Броўкі разам з Тэатральнай майстэрняй “СТУДЫЁЗЫ” прыгатаваў сюрпрыз для ўсіх аматараў Мельпамены да Міжнароднага дня тэатра, які ва ўсім свеце адзначаюць 27 сакавіка.
Тры дні, з 25 па 27 сакавіка, кватэра-музей класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі стане тэатральнай пляцоўкай для неардынарных мастацкіх эксперыментаў.
Сучасны этап развіцця тэатра – постдраматычны тэатр, які прыйшоў на змену тэатру постмадэрну. У яго існуюць як апалагеты, якія не могуць не заўважаць змены ў тэатральным мастацтве, так і праціўнікі, што абвінавачваюць яго ў бездухоўнасці і пустой эпатажнасці. Людзі, адданыя тэатру, прыхільныя сваёй уласнай форме выражэння, застаюцца па-за межамі палемікі крытыкаў.
Тэатральная майстэрня “Студыёзы” – арт-калектыў, накіраваны на гарманічны сінтэз традыцыйных тэатральных формаў і сучасных сцэнічных тэндэнцый.
Творчае крэда майстэрні на чале з галоўным рэжысёрам Вячаславам Сашчэкам: студыйнасць – вучэнне – віртуознасць.
Фото: www.easternct.edu
На працягу трох дзён майстэрня пакажа свае прэм'ерныя спектаклі –
“ВАДЭВІЛЬЧЫКІ” і “ВІЙ”.
25 сакавіка: “ВАДЭВІЛЬЧЫКІ” (па творах Тэфі, А. Аверчанкі, І. Ільфа і Я. Пятрова):
Пастаноўка ўяўляе сабой калаж з некалькіх сцэнічных мініяцюр па творах класікаў лёгкага гумару. Кур’ёзныя гісторыі, працятыя духам рэтра, распавядуць пра вечныя калізіі чалавечага жыцця: каханне, запал, падман, рэўнасць.
26 і 27 сакавіка: “ВІЙ” (паводле аповесці М.В. Гогаля):
У спектаклі па містычнай аповесці Мікалая Гогаля "Вій" практычна няма дэкарацый - толькі гульня святла, ценяў і гукаў чалавечага голасу, якія дапамагаюць акцёрам і гледачам пагрузіцца ў жахлівую гісторыю барацьбы філосафа Хамы Брута і ведзьмы-паненкі.
Фото: www.easternct.edu