Фесты

Строчыцкія перазвоны (0+)

14 сентября 2019

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для взрослых – 10 руб.; для школьников – 5 руб.; для детей дошкольного возраста – бесплатно.

 

Строчыцкія перазвоны (0+)

V Штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2019» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня. Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна свц. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу. За малебнам чакае яркая праграма для ўсёй сям’і.

У праграме мерапрыемства:

  • Выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • Музыка і танцы ад народных і сучасных калектываў;
  • Літаратурна-мастацкія замалёўкі;
  • Знаёмства з гісторыяй звону;
  • Майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
  • Выстава званкоў;
  • Экскурсія па музею (за грошы);
  • Гульні для дзетак;
  • Катанні на конях (за грошы);
  • Палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту – дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара.