Концерты

Стары Ольса

20 ноября 2016

ДК МАЗ

Минск, пр-т Партизанский, 117а

Справки: +375 29 649 08 88

Вход: от 17руб. до 30 руб.

Стары Ольса

Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу "One" Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома "Miedieval Classic Rock" з прэзентацыяй у Сан-Францыска.

Удзельнікі "Старога Ольсы" не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах.

Тым не менш, альбом "Miedieval Classic Rock" знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай "старой" энергетыкі.

Фото: belprauda.org.