Активности

Старажытныя Каляды

26 декабря 2015

Справки: тут.

Вход: 60 000 руб., студэнцкі і пенсійны – 40 000 руб., школьнікі – 30 000, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Старажытныя Каляды

Запрашаем Вас на Каляды ў Беларускі скансэн!
Толькі тут Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць пазнаёміца з каляднымі варожбамі з розных рэгіёнаў Беларусі.
Даведайцеся пра сваю будучыню ў надыходзячым 2016 годзе. Далучайцеся да традыцыі!

У праграме свята:
♦ Інтэрактыўная дзея “Каляды ў нашым Сяле” з абыходам усіх двароў разам з Дзедам-Зорканошай, Мядзьведзем, Жоравам, Механошай і, канешне Казой, якая памірае і ажывае сімвалізуючы нараджэнне новага года.
♦ Майстар-клас па вырабу традыцыйнага саламянага павука;
♦ Народныя танцы, карагоды, забавы;
♦ Лялечны тэатр Батлейка;
♦ Святочнае вогнішча.

Увесь час на тэрыторыі музея грае беларуская народная музыка ў выкананні калектыва «Жвавы Карчмар».

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00.
Каса з 10:00 да 16:30.
На тэрыторыі працуе “Беларуская карчма”.