Выставки

Spirituale

22 мая 2015 - 24 июня 2015

Галерея «Университет культуры»

Минск, пл. Октябрьская, 1

Справки: +375 17 327 26 12.

Вход: бесплатный.

Spirituale

22 мая ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё фотавыставы Ганны Амангельдыевай Spirituale. Spirituale (з лац. “духоўны”). У аўтарскай інтэпрэтацыі – духоўная сувязь.

У творчасці Ганны Амангельдыевай няма нявыказанасці, кожны фотаздымак красамоўней любога апісання, сам здатны расказаць пра сябе гледачу. У фотапраекце раскрыта сутнасць узаемаадносін не проста чалавека і сабакі, а двух сяброў, роднасных душ, якія знайшлі адзін аднаго ў гэтым свеце. Гэта невялікая, падгледжаная частка іх жыцця, дзе сабраны эмоціі і моманты, якія саграваюць душу. Вобразы ненадакучлівыя і самабытныя, яны толькі накіроўваюць думкі гледача, які ўжо сам дамалёўвае сваю гісторыю, і дапамагаюць яму стварыць той настрой, які выклікае прыхільнасць да дыялогу з працамі аўтара, даюць магчымасць глыбей пагрузіцца ў атмасферу цёплых успамінаў, якія чалавек захоўвае бліжэй да сэрца. Эмоцыі ў працах чыстыя, простыя і зразумелыя для сэрца і розуму кожнага. Аўтар спрабуе дапамагчы людзям убачыць сутнасць і глыбіню пачуццяў у звыклых, здавалася б, рэчах. Прадстаўленыя фотаздымкі адначасова простыя і глыбокія. Усе яны аб'яднаны адзінай ідэяй любві, даверу і разумення дзвюх такіх розных, і ў той жа час такіх падобных асоб.

Ганна Амангельдыева скончыла Кіеўскую школу фатаграфіі ў 2007 годзе, дзе заняла 1-ае месца ў выніковым конкурсе ў жанры пейзажа. Актыўна працуе ў наступных жанрах: партрэт, анімалістыка, рэпартаж і канцэптуальная фатаграфія.

Выстава будзе працаваць з 22 мая па 6 чэрвеня 2015 года.