Беларускі фонд культурнай салідарнасці запрашае на ўнікальную імпрэзу — спектакль “Імжа”, пастаўлены легендарным рэжысёрам Міколай Труханам у 1991г. ва ўласным аўтарскім тэатры “Дзе-я” і адноўлены былым акцёрам тэатра Генадзем Гатоўчыцам 29 красавіка 2021 года.
П’еса польскага драматурга, паэта, акцёра Кофты слушна спалучылася з адчуваннямі беларускага рэжысёра, асветніка, наватара Міколы Трухана (1947 — 1999). Рэжысёр зрабіў з гэтай п’есы алегарычную прамову ці то пра лёс беларусаў, ці то пра цьмяны і няпэўны чалавечы лёс кожнага на Зямлі.
Спектакль-алегорыя і спектакль-метафара, кожная рэпліка ў ім самакаштоўнасць... героі яго - гэта архетыпы “племені людскога”... яны быццам падарожнікі, якія блукаюць у нявызначанай, варожай прасторы... Імжа. Імжа не дае бачыць, чуць, разумець… Існаванне навобмацак. Дыялогі іх таксама размывае Імжа, таму часам падаецца, што размаўляюць яны не адно з адным, а проста з Богам...
У свой час спектакль з поспехам ішоў па ўсёй Беларусі і быў прадстаўлены на фестывалях “Студыйныя каляды-91” Мінск, “Тэатральныя вопыты-92” Чэлябінск, “Фестываль нацыянальных меншасцяў-93” Гданьск.
Арт-праект “Дзе-я” - гэта спроба аднавіць спектакль у яго аўтэнтычнай каштоўнасці.
Спектакль рэканструяваны намаганнямі былых акцёраў тэатра “Дзе-я”, акцёрамі, якія працавалі ў Новым драматычным тэатры і былі звольнены за пазіцыю, і тых, хто быў зацікаўлены праектам. Усе дэкарацыі, часткова касцюмы, рэквізіт зроблены ўласна чальцамі праекту.
У спектаклі занятыя:
- Папова-Гатоўчыц Таццяна - ГАРБУНЯ,
- маці Ваўчок Андрэй - МАЦЯС,
- яе сын Каралёнак Вольга - ХАНА,
- яго жонка Ваўчок Яўген - ГЕРД,
- іх сын Гусарава Святлана - МАРТА,
- сястра Мацяса Рабычын Мікола - ЗЛОДЗЕЙ
- Тоўсцікаў Сяргей - ПАН