Бясплатныя экскурсіі ў гэтым годзе адбудуцца 17 і 18 мая. "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае да ўдзелу ў традыцыйнай акцыі "Салаўіныя вечары"!
На экскурсіі мы не толькі пазнаёмімся з лепшымі выканаўцамі птушынай песні -- салаўямі, але і з іншымі птушкамі, якіх сустрэнем па дарозе, будзем вучыцца адрозніваць іх па голасу, даведаемся шмат цікавага пра птушыны свет гарадскога парка!
Першая экскурсія:
Калі? 17 мая (субота) 19:00
Дзе? Парк Чалюскінцаў. Збіраемся каля штаб-кватэры АПБ (Парніковая, 11, чорныя дзверы паміж першым і другім пад’ездамі)
Хто? Экскурсію правядзе арнітолаг АПБ і лідар беларускага бёрдвочынга Сямён Левы.
Другая экскурсія:
Калі? 18 мая (нядзеля) 19:00
Дзе? Севастопальскі парк. Збіраемся на прыпынку каля царквы Жывапачатнай Троіцы ў Севастопальскім парку (вул. Севастопальская, 100).
Хто? Экскурсію правядзе старшыня Савета АПБ і пераможца Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі 2011 года Аляксандр Вінчэўскі.