Здесь будет премьера спектакля «Сны аб Беларусі» (12+)
30 октября 2020
30 кастрычніка ў 18:00 у ТЮГу адбудзецца прэм’ера спектакля-чытання «Сны аб Беларусі» па творах Янкі Купалы. Ідэя і пастаноўка Уладзіміра Савіцкага.
«Сны аб Беларусі» – паэтычная містэрыя, дзе сучаснікі намагаюцца ўжыцца ў вобразы сваіх папярэднікаў, вызначыць іх як «беларусаў на ўзроўні падсвядомасці». Праявы і вобразы выступаюць са сцэнічнай цемры, як з мінуўшчыны, а кампазіцыя твору нагадвае Купалаўскую мадэль нацыянальнай гісторыі – «… мае незавершаны, цыклічны характар, напоўнена супярэчлівасцю і трагедыйнасцю… ».
«Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» – гэта сустрэчы-знаёмствы з беларускімі паэтамі, якія рэалізуюцца ў межах «Цэнтра творчых праектаў» ТЮГа. Сучаснікі прыйдуць да нас самі, творы класікаў увасобяць нашы артысты.
Галоўная роля на гэтых сустрэчах належыць жывому мастацкаму слову, яно вызначае форму і змест прадстаўлення, ягоную прастору і дзеянне.