Вечеринки

Сімпосій Радыё Плато (18+)

22 июня 2019

Karma Crew

Минск, ул. Комсомольская, 14

ДАВЕДКІ: тут.

УВАХОД: бясплатна.

 

Сімпосій Радыё Плато (18+)

У Антычнай Грэцыі, акрамя канцэртаў і рэйваў, былі вельмі папулярныя так званыя сімпосіі – сяброўскія банкеты з шчодрым ўзліваннем віна і філасофскімі смолтокамі. Наведваў іх і наш татэмны таварыш Платон, які нават прысвяціў сімпосію адзін са сваіх вядомых дыялогаў.

Мы вырашылі натхніцца старажытнымі тусоўкамі і зладзіць адну з такіх у цэнтры Менска – ва ўтульным дворыку бара Karma Crew. Увесь суботні дзень, 22 чэрвеня, мы будзем слухаць песні нашых кіфарыстаў і авлетак, увасхваляць Дыяніса і Апалона, напаўняць розум мудрасцю, а таксама весяліцца падобна багам Алімпа. Апранай свой самы прыгожы хітон, кветкавы вянок, націрайся спакуслівымі духмянасцямі – і гайда да нас, у дворык свабоды, розуму і прыўзнятага настрою!

Кіфарысты і авлеткі:
FB
LOGIKA RITMA
LEAP
HELGA
STEREOBEAVER
STROPPY PIE
FINDS
KORNEJ

Фота: YOUNG JI CHOI