Выставки

Штучнае асвятленне. Клара і Роза

11 - 29 марта 2014

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Даведкi: тут.

Квiткi: 9 000 руб.

Штучнае асвятленне. Клара і Роза

“Праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» - гэта зварот да аднаго з самых распаўсюджаных мастацкiх дыскурсаў апошнiх дзесяцiгоддзяў: менавiта да тэмы гендэрнай мiфалогii. Прымаючы да ўвагi ўсю вобразную iканцэптуальную рэлевантнасць гэтай тэмы, удзельнiкi праекта наводзяць фокус менавiта на тыя яе аспекты, якiя звязаны з уплывам мас-медыя.

Паводле сваёй падвоенай назвы, праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» апялюе да двух аспектаў: першы - штучнае асвятленне - зварот да "медыя-святла", якое адлюстроўвае, выяўляе, а таксама стварае сімулякры і міфы; другi - гiстарычная фiгуры Клары Цэткiн i Розы Люксембург - фiгуры мiфалагiзаваныя, але спрэчныя, якiя, у адрозненнi ад сваiх сучаснiц (Эммы Голдмэн, Сiмоны дэ Бовуар) выклiкаюць сёння больш скепсiсу, чым захаплення. Зварот менавiта да гэтых асоб з’яўляецца адначасова i правакацыяй, i спробай далучыцца да "фактычнага матэрыялу" эпохi, якая (усведамляем мы гэта цi не) паўплывала на ўсiх нас.

У рамках выстаўкі таксама экспануецца аўтарскi фота-праект мастака Мiкалая Батвiннiка "Rosenhaus", якi дэманструе яго ўласны погляд на жанчын-мастачак, удзельнiц выстаўкі”. Таццяна Кандраценка