Спектакли

Што рабіць з Тыграм?!

5 апреля 2016

КЗ Минск

Минск, ул. Октябрьская, 5

Справки: тут.

Вход: от 100 000 руб.

Што рабіць з Тыграм?!

Уявіце, што ў адзін выдатны, магчыма, летні дзень вы мала што адчуваеце раскол сваёй асобы і ніяк не можаце вызначыць УД вы ці НЕЎД і пры чым тут Дама наогул, дык яшчэ і ў ваннай вашай звычайнай беларускай кватэры сядзіць Тыгр! Можа, свет з глузду з'ехаў, а, можа, вы перагрэліся на сонцы ?! Што цяпер рабіць і як быць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць?

28 верасня ТЭАТР Ч запрашае вас разам пашукаць адказ на гэтыя пытанні ў сваім новым спектаклі паводле п'ес Славаміра Мрожака «Летні дзень» і «Пакутніцтва Пятра Ахэя». Запэўніваем, наш смелы творчы эксперымент па спалучэнні з першага погляду неспалучальных твораў польскага класіка не пакіне вас абыякавым.

Сатырычная (трагі?)камедыя «Што рабіць з Тыграм?!» у рэжысуры Дарыюша Язерскага (Польшча) і ў мастацкім вырашэнні Міхаіла Лашыцкага стане сапраўднай прыгодай ў моры абсурду.

У ролях - вашыя любімыя акцёры: Святлана Анікей, Раман Падаляка, Генадзь Гатоўчыц, Алена Мазгова, Ірына Пяшкова, Сяргей Тоўсцікаў, Аляксандр Аўчыннікаў.

Дарэчы, абедзве п'есы ўпершыню загучаць на беларускай мове! Пераклад выканаў Серж Мінскевіч.

Спяшайцеся на прэм'еру! Колькасць месцаў і лёс не вызначаны! ;)

Аўтар - Славамір Мрожак
Перакладчык - Серж Мінскевіч
Рэжысёр - Дарыюш Язерскі (Польшча)
Мастак-пастаноўшчык - Міхаіл Лашыцкі

Замова квіткоў па тэлефонах: +375 29 120 55 55.

Фота: www.doctorsalternative.com