Активности

Шпацыр па татарскім Мінску (6+)

2 марта 2019

Victoria&SPA Hotel Minsk

Минск, пр-т Победителей, 59а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

 

Шпацыр па татарскім Мінску (6+)

Як пазнаць па прозвішчы, што перад вамі татарын? Дзе ў Мінску знаходзіліся татарскія гароды і чаму гародніна з іх лічылася найлепшай у горадзе? Чаму па татарскіх кнігах кітабах вучоныя вывучалі гісторыю беларускай фанетыкі? Адкуль з’явіўся міф пра талерантнасць? І, нарэшце, хто і навошта зруйнаваў мінскіую мячэць?

Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць на экскурсіі з гісторыкам Сяргеем Харэўскім. Першыя татары з’явіліся ў Беларусі ў 14 стагоддзі. Тагачасная дзяржава Вяікае княства Літоўскае гарантавала ім права займаць дзяржаўныя пасады нароўне з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.

Татарскія назвы чуюцца дасёння ў пэўных геаграфічных назвах. Адна з іх стала прадметам істаляцыі мастацкай групы Slavs and Tatars у выставе Моваланд. Гэта работа была створана адмыслова для выставы ў Мінску.

Экскурсія бясплатная, на беларускай мове. Збор экскурсійнай групы – перад гатэлем “Вікторыя” (Мінск, пр. Пераможцаў, 59)