Выставки

Шляхамі мовы і літаратуры (6+)

4 - 27 октября 2018

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

Шляхамі мовы і літаратуры (6+)

4 кастрычніка 2018 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурныммузеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё пятага этапа Міжнароднагавыставачнага праекта шасці музеяў з пяці краін «Шляхамі мовы ілітаратуры», прымеркаванага да Года еўрапейскай культурнай спадчыны.

Пашырыць дасведчанасць людзей пра багацце культурнай спадчыны Еўропы, яе ролю ў фарміраванні пачуцця агульнай ідэнтычнасці, развіцці грамадства, далучыць да місіі захавання і вывучэння здабыткаў еўрапейскай культуры максімальна шырокую аўдыторыю і найперш моладзь, захаваўшы пераемнасць пакаленняў, – мэты Года.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей (Расія), Аб'яднанне мемарыяльных музеяў (Рыга, Латвія), Музей літоўскай літаратуры імя Майроніса (Каўнас, Літва), Літаратурны музей А.С. Пушкіна (Вільнюс, Літва), Музей літаратуры імя Адама Міцкевіча (Варшава. Польшча) захоўваюцьспадчыну паэтаў, што не толькі вызначалі шляхі развіцця нацыянальных літаратур, але паспрыялі ўсведамленню і ўмацаванню нацыянальнага адзінствасваіх народаў, сталі іх духоўнымі прадстаўнікамі ў свеце.

Паэтычны скарб, створаны Янкам Купалам, Адамам Міцкевічам, Аляксандрам Пушкіным, ЯнісамРайнісам, Крысціёнасам Данелайцісам, Янісам Майронісам – каштоўная частка агульнай еўрапейскай культурнай спадчыны, іх пісьменніцкі і жыццёвы лёс паяднаны шматлікімі творчымі стасункамі, а для Міцкевіча і Пушкіна, Купалы і Райніса – блізкім асабістым знаёмствам.

Паэтаў лучыла і імкненне не толькізахаваць культурныя набыткі свайго краю, але пазнаёміць з імі далёкіх і блізкіх суседзяў, пракладаючы шляхі для дыялогу розных культур.

Праект, які аб’яднаў музеі пад лозунгам “Захоўваем спадчыну”, працягвае і развівае гэты творчы дыялог. У шырокім кантэксце еўрапейскага літаратурнага працэсу ён прадстаўляе спадчыну нацыянальных геніяў, кожны з якіх стаў візітнай карткай сваёй краіны, дазваляе паглыбіць разуменне агульнагаі разнастайнага ў культурах краін-суседак, формы зберажэння і папулярызацыіспадчыны паэтаў у складзе музейных калекцый, экспазіцый, мемарыялізацыюмясцін, звязаных з іх жыццём і творчасцю.

Выстаўкі праекта з поспехам прайшліў Калінінградзе, Юрмале, Варшаве, Вільнюсе. Цяпер Мінск прадстаўляе шэсцьскарбніц мастацкага слова з пяці еўрапейскіх краін, якія даюць магчымасцьпрайсці “Шляхамі мовы і літаратуры” разам са славутымі Песнярамі сваіхнародаў.

Наведаць выстаўку можна да 27 кастрычніка 2018 года.