Спектакль-шутка «Сцяпан – вялікі пан» (6+)
27 февраля 2021
Таленавіты шавец Сцяпан бескарысліва дапамагае людзям і жывёлам, а Лісіца бярэцца сумленна паслужыць Сцяпану. Перш-наперш просіць у яго боты добрай работы: каб усіх запэўніць у сваёй саліднасці, бо мае пільную патрэбу трапіць у царскі палац.
Але трапіць – толькі пачатак справы. Каб даўмецца свайго, трэба ўважліва агледзецца, ацаніць абставіны ды дзейнічаць хітра, мудра ды ўпэўнена. Бо не для сябе – для Сцяпана стараецца.
Лялек у бутафорскай майстэрні тэатра вырабіла скульптар Наталля Кудашкіна.
Музычнае афармленне: Павел Захаранка.
Кампазітар: Юрый Бачкароў.
Балетмайстар: Анастасія Астапенка.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі.
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва.
Працягласць – 60 хвілін.