Выставки

Сціплае абаянне Беларусі

4 - 28 апреля 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Сціплае абаянне Беларусі

Распавядаць пра адценні сціплага абаяння Беларусі будзе персанальная выстава Андрэя Скіцёва, якая пройдзе ў красавіку 2013 года ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

"Чалавечыя пачуцці як аб'ект творчасці – рэч надзвычай старажытная, усім зразумелая і, так ці інакш, усім цікавая. Пачуццё ў чыстым выглядзе практычна нязменнае ў часе ды ў прасторы, а значыць  актуальнае ў любой краіне і ва ўсе стагоддзі. Аднак, цікавым і зразумелым яго робяць адценні. Літаратару недастаткова напісаць слова "каханне" ці "адзінота" (занадта абстрактна, не кранае чытача), патрэбныя падрабязнасці, адценні пачуццяў. Для гэтага часам патрабуецца не адна сотня старонак. У мастакоў таксама ёсць свае прыёмы."