Выставки

Сходите посмотреть на рукописи Янки Купалы и его друзей (0+)

3 февраля 2022 - 14 марта 2022

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 6 руб.; студенты – 4,5 руб.; школьники – 3,3 руб.

 

Сходите посмотреть на рукописи Янки Купалы и его друзей (0+)

3 лютага ў Дзяржаўным літаратурны музеі Янкі Купалы да 140-годдзя з дня нараджэння Песняра пачне працу выставачны праект “Аўтограф”. Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены залаты фонд музея – рукапісы Янкі Купалы, яго сяброў і паплечнікаў. Рэалізуецца выставачны праект напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

На сённяшні дзень у Купалавым доме зберагаецца каля 1000 аўтографаў паэта: чарнавыя і белавыя рукапісы вершаў, лісты сябрам, подпісы на фатаграфіях, жартоўныя эпіграмы – сведчанні яскравага і шматграннага жыцця творцы.

Рукапісную спадчыну паэта, расцярушаную ў гады Вялікай Айчыннай вайны, давялося збіраць у многіх краінах свету: Расіі, Украіне, Грузіі, Польшчы, Германіі і іншых. Упершыню з прыватных калекцый на выставе будуць прадстаўлены аўтографы Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых.

Сярод іншага можна будзе пабачыць памяткі нашых літаратараў, якія нядаўна лічыліся страчанымі. Так, упершыню можна будзе азнаёміцца з часткай ўратаванага архіва Аркадзя Куляшова. Запрашаем даведацца, якія свае фотаздымкі паэт любіў больш за ўсё і дзе найчасцей пакідаў аўтограф сябрам, а таксама прапануем расчытаць подпісы класікаў.

Па выставе прадугледжаны куратарскія экскурсіі па папярэднім запісе.

Час працы: панядзелак-субота, 09:45-17:45; чацвер, 09:45-20:30