Концерты

Рождественский концерт Лявона Вольского и Павла Аракеляна (0+)

25 декабря 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 9 руб.

 

Рождественский концерт Лявона Вольского и Павла Аракеляна (0+)

Лявон Вольскі і Павел Аракелян запрашаюць на традыцыйны калядны канцэрт. Імпрэза адбудзецца ў анлайн-фармаце 25 снежня. Чакаюцца сюрпрызы і сапраўдныя падарункі.

Калядныя акустыкі Лявона Вольскага ўжо даўно сталі добрай традыцыяй. Гэты складаны год, калі нам найбольш патрэбны светлы настрой - не выключэнне. Сёлета Лявон разам з Паўлам Аракелянам у чарговы раз зайграюць вялікую анлайн-праграму, падчас якой прагучаць прэм’еры святочных песень і найлепшыя творы.

Год быў настолькі трывожным, што на Каляды хочацца святла і цудаў. Таму канцэрт адбудзецца на фабрыцы калядных эльфаў, і не выключана, што ў напроставым эфіры будуць раздадзеныя падарункі гледачам (магчыма, камусьці іх прывязуць дадому наўпрост падчас канцэрта).

Уваход на імпрэзу па квітках, але кошт можна абраць любы - той, на які ёсць магчымасць ды жаданне. Квіткі тут.