Мінск джынсавы: рок'н'рольная велаэкскурсія
26 мая 2016
Даведкі: тут, +375 29 704 00 18.
Квіткі: 70 000 руб. папярэдне, 100 000 руб. – у дзень экскурсіі.
Мінск джынсавы: рок'н'рольная велаэкскурсія
Жывы і кудлаты, каляровы і трохі з жартам, вясёлы музычны велаўспамін аб маладосці нашых бацькоў: галоўныя тусовачныя месцы мінскіх бітнікаў і хіпі, культавыя фестывалі і танц-пляцоўкі, Элвіс і Мулявін, "Лед-Зэпелін" і "Алгарытмы" - уся праўда пра мінскі андэграўнд 60-70-х! Чакаем усіх аматараў добрай музыкі, ровараў і гісторыі Мінска!
Старт – 26 траўня, чацвер, 18-30, ад ст.м. Няміга (выхад у бок Палаца спорту)
Працягласць – 3 гадзіны
Кошт – 70 тбр папярэдне, 100 тбр у дзень экскурсіі
Старым Хіпанам - бясплатна
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Аўтарская экскурсія Р.Абрамчука, ідэя - С.Сахараў
"Мінск джынсавы" - абноўленая версія маршрута "Мінскія хіпаны"
Іншыя нашыя велаэкскурсіі ў траўні'2016
20.05, 18.30 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия (перенос с 27.05)
24.05, 19.30 Таямніцы Лошіцкага парка
31.05, 18.30 Менск гандлёвы: па старых рынках, базарах ды кірмашах
Фота: awanderingphoto.com