Выставки

Родны склон (18+)

28 февраля 2019 - 30 марта 2019

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 и 2 руб.

Родны склон (18+)

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае 28 лютага ў 18.00 на адкрыццё новага выставачнага праекта "Родны склон". "Родны склон" - міжнародны праект, які аб’яднаў 14 аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям’і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям’і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб’ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям’і ў працах фатографаў і мастакоў.

Удзельнікі праекта:

Андрэй Анро / Беларусь Аксана Веніямінава / Беларусь Таня Зомер / Іспанія Андрэй Карачун / Беларусь Анастасія Маркелава / Расія Васіліса Паляніна / Беларусь Дзіта Пепе / Чэхія Алена Пратасевіч / Беларусь Вольга Савіч / Беларусь Юрый Салабай / Украіна Аляксандра Салдатава / Беларусь Святлана Станкевіч / Беларусь Таццяна Ткачова / Беларусь Максім Швед / Беларусь

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Алена Пратасевіч.

Арганізатары і партнёры:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чэшскі цэнтр у Кіеве