Рэвалюцыя моды – будучыня тэкстылю (16+)
14 - 20 октября 2019
Выстава “Рэвалюцыя моды - будучыня тэкстылю” асвятляе асноўныя праблемы індустрыі моды і дэманструе шведскія рашэнні і ініцыятывы для больш устойлівага жыцця. Мерапрыемства падрыхтавана Шведскім Інстытутам разам з даследчыкамі і спецыялістамі ў галіне моды.
Сёння ў індустрыі моды дамінуе лінейная структура, якая часам апісваецца словамі “ўзяць, зрабіць, выкінуць”. З 2000 года вытворчасць адзення ў свеце павялічылася больш чым удвая.
У год мы спажываем каля 62 мільёнаў тон адзення ў сусветным маштабе, і толькі 20 адсоткаў выкарыстоўваецца паўторна альбо перапрацоўваецца. Як бачна, індустрыя моды - адна з самых забруждвальных галін у свеце.
Выстава дэманструе новыя ініцыятывы, якія ўзнікаюць у шведскай фэшн-індустрыі: ад даследчых праектаў да ўстойлівых калекцый, што ствараюцца як бізнесам, так і стартапамі з удзелам прадстаўнікоў з розных галін прамысловасці, якія канкуруюць паміж сабой і тым самым пракладаюць шлях да рэвалюцыі моды.
Выстава “Рэвалюцыя моды – будучыня тэкстылю” дэманструецца ў рамках Тыдня Моды ў Беларусі ў Цэнтральным Атрыуме ГЗЦ Dana Mall. Афіцыйнае адкрыццё выставы – 14 кастрычніка а 17:00.
Праект рэалізуецца Пасольствам Швецыі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускай палатай моды пры падтрымцы Шведскага Інстытута.