Концерты

Re:Песьняры

12 сентября 2014

Re:public

Минск, ул. Притыцкого, 62

Даведкі: тут.

Кошт: танцпляц 100 000 руб., столікі 130 000 руб.

Re:Песьняры

ПРЭМ’ЕРА ПРАЕКТУ RE:ПЕСЬНЯРЫ Ў RE:PUBLIC 12.09.2014: AKUTE, З.ВАЙЦЮШКЕВІЧ, POMIDOR/OFF, БДА “ПЕСЬНЯРЫ”, NAKA, TONQIXOD

Продаж он-лайн:
- праз сайт Kvitki.by – танцпляц і столікі
- праз сайт клюба Re:Public – танцпляц 

Набыць квіткі: 
- паб-клюб “Графіці” (зав.Калініна, 16) – танцпляц
- касы Kvitki.by па ўсёй Беларусі – танцпляц і столікі
- касы клюба Re:Public (вул.Прытыцкага, 62) – танцпляц

Задума праекту «Re:Песняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песняроў» на новае пакаленне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагоддзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы ¬– кожны з іх зьяўляецца не толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны. Яны не толькі музыканты, але разам з тым акторы, мастакі, паэты, педагогі, даследчыкі…

Кожны з іх абраў тую самую песню, якую лічыць найбольш важнай для сябе. Такім чынам, Akute пяюць «Алесю», Pomidor/off – «Скрыпяць мае лапці», Зміцер Вайцюшкевіч – «Вераніку». Поўны трэк ліст праекту можна паглядзець тут 
http://tuzin.fm/article/1083/repiesniary-zyvaja-premj..

У вялікім канцэрце «Re:Песняры» возьмуць ўдзел гурты Tonqixod, Pomidor/off, Сяргей Пукст, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч, Akute, а таксама БДА «Песняры».

Своеасаблівым лэйтматывам праекту стала песня «Думалі», якую выконвае дуэт SP Kava&Angst. Менавіта яна гучыць у прома-роліку аўтарства рэжысэра Арцёма Лобача. «Трэк “Думалі” – гэта ліст ад прадстаўнікоў сённяшняга пакалення — і Ўладзіміру Мулявіну, і Янку Купалу. Ліст пра час, у якім мы жывем, чым мы жывем і пра тое, якія мы самі. За рытмічную аснову ўзятае зашыфраванае ў купалаўскім вершы асананснае слова “думалі”, што ўтвараецца на стыку словаў у радку «Я буДУ МАЛІцца і сэрцам і думамі». Менавіта ў гэтым і быў пабачаны ключ да пэўнай спробы дыягназу пакаленню: вялікая колькасць магчымасцяў і спосабаў існавання і ў якасці ключа — малітва за будучыню Беларусі», – кажуць аўтары твору. 
Праект «Re:Песьняры» прадстаўляюць інтэрнэт-партал Tuzin.fm, фонд «Вяртаньне» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».