Рэспубліка Мары (16+)
9 - 12 августа 2017
Справки: тут.
Вход: free donation, но нужна регистрация.
Асноўная ідэя фестывалю — будаўніцтва Рэспублікі Мары. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы займуць сваё месца ў краіне (ад бармену да парламентарыя) і зробяць РэМару great again!
РэМара — душэўная і маляўнічая краіна, якая паўстане між зялёных абшараў на тры цудоўныя дні, цягам якіх усе ўдзельнікі і ўдзельніцы зоймуць свае месцы ў грамадстве і пабудуюць сваю Рэспубліку Мары. У кожнага і кожнай будзе свая роля, пашпарт і грошы - а як развіваюцца падзеі надалей вырашыць дыялог і супраца!
Адукацыя
Здымаем энтрапію па самых актуальных тэмах: палітыка, адукацыя, культура і шмат іншага, з дапамогай модных і дасведчаных лектараў і экспертак.
Музыка
Скончыцца ўсё цудоўнай музыкай ад сучасных і непаўторных. Салодкая трасянка ад "Разбітае сэрца пацана" (РСП), і меладычная акустыка ад ўкраінскага гурту "Колір".
Адпачынак
Падчас усяго фэстывалю будуць дзейнічаць споты для актыўнага і інтэлектуальнага адпачынку. Актыўны ці лаўндж адпачынак? Выбар за вамі.
Запрашэнні распаўсюджваюцца па прынцыпу free donation; рэкамендаваны ўнёсак, каб пакрыць усе выдаткі арганізацыйнай каманды:
15 руб. - на фестывальны дзень (12.08)
25 руб. - на гульню і фестывальны дзень (9-12.08).