Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка
15 ноября 2016 - 1 декабря 2016
Вход: 2 руб.
Віктар Аслюк – рэжысёр і сцэнарыст, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 году працуе на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". З 2003 г. - сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат найбольш значных фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно ў свеце - “Cinema du Reel” (Францыя), “DOKLeipzig” (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), “Послание к человеку” (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 фільм Віктара Аслюка “Мы жывем на краі” быў намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў намінацыі “лепшы кароткаметражны фільм”.
Праграма паказаў:
15 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
Слёзы блуднага сына (1994)
Андрэевы камні (1999)
Рускі (2014)
17 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30
Мы жывем на краі (2002)
Кола (2004)
Шахта (2003)
22 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
Чорнае і белае (2000)
Султан з Адрынак (2004)
Марыя (2006)
Вальс (2008)
24 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30
Андрэй (2010)
Рабінзоны Манцінсаары (2009)
29 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30
Асколкі (2011)
Алмаз (2013)
Цяпло (2012)
1 снежня (чацвер) а 15-00 і 18-30
Шчаслівыя людзі (2014)
Драўляны народ (2011)
Зямля (2011)