Выставки

Рэчы паміж жыццём і смерцю

17 июля 2014 - 31 августа 2014

Справки: тут.

Билеты: 30 000 руб.

Рэчы паміж жыццём і смерцю

Вялікі беларуска-шведскі праект тэрмінам у год, які мае на мэце ахапіць як мага болей зацікаўленых гледачоў і прадэманстраваць выставу ў буйнейшых гарадах краіны.  Яго ініцыятарам у нашай краіне выступіў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” складаецца з тысячы дробных прадметаў, неабходных для выжывання ў акопах. Перавярніце салдата дагары нагамі і акурат убачыце гэтыя рэчы, бо яны выпадуць з яго кішэняў. Фотаздымкі родных, лыжкі, карты для гульні, прылады для галення, музычныя інструменты, лекі, вайсковы рыштунак самых розных краін і войнаў ХХ ст. Але гэта адны і тыя ж рэчы. Амерыканцы, немцы, рускія, японцы маюць адны і тыя ж патрэбы. Гэтыя рэчы сімвалізуюць розніцу паміж жыццём і смерцю, а таксама тое, што і на вайне ёсць будні, падчас якіх салдат гатуе, бавіць час, сумуе, жартуе, мыецца, паліць. Чалавек застаецца чалавекам.

Выстава распавядае пра паўсядзённае жыцце падчас войнаў, носіць апалітычны і гуманістычны характар. Яна падрыхтавана Музеем Арміі ў Стакгольме ў супрацоўніцтве з вядомым калекцыянерам Турб’ёрнам Ленскугам, які сабраў і адабраў для паказу ўсе экспанаты.

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” прэзентавалася ў Швецыі ў 2010 г., яна ўзнагароджана Залатой прэміяй і названа самай эстэтычнай выставай года. Выстава пабывала ў Нарвегіі, Бельгіі, Польшчы. У 2014 г. настаў час Беларусі, і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь рады прадставіць беларускай грамадскасці гэты годны міжнародны праект.

Выстава ўжо з поспехам распачала экспанаванне ў Гродне з красавіка 2014 г. З сярэдзіны ліпеня да верасня “Рэчы паміж жыццём і смерцю” будуць прадстаўлены ў Мінску, пазней ініцыятыву экспанавання перахопіць Гомель, Магілёў і Брэст.

Музей працуе: 
з 11.00 да 19.00 без выходных
 
Каса працуе: з 11.00 да 18.30
Тэлефоны: 
+ 375 17 327-36-65, 327-48-27, 327-43-22