Выставки

Рэальны свет

24 сентября 2015 - 18 октября 2015

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: 15 000 руб.

Рэальны свет

Выстава адбываецца у рамках Месяца Фатаграфіі ў Мінску.

Каўнаская Фотагалерэя, галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляюць праект брытанскага фатографа Марціна Пара і літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса “Рэальны Свет”

Першая сустрэча гэтых двух фатографаў адбылася ў 2009 годзе ў рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі "Сустрэчы ў Арлі". Там Р. Вікшрайціс, вылучаны вядомым брытанскім фатографам Марцінам Парам, атрымаў узнагароду "Адкрыццё года". М. Пар пачаў сваю міжнародную кар'еру ў якасці фатографа ў горадзе Арль у 1986 г. аднак паміж фатографамі можна прасачыць больш канкрэтныя сувязі. Абодва аўтары адкрытыя да навакольнага свету і гатовыя паказаць трагікамічныя бакі нашага жыцця. Толькі адзін знаходзіць іх у глабалізаваным свеце, а другі – у маленькім правінцыйным мястэчку.

Як у фатаграфіі М. Пара, так і ў фотагісторыях Р. Вікшрайціса можна ўбачыць шокавыя скрайнасці гратэску, праявы дзіўных формаў, якія яны выбіраюць, сімвалы і незвычайныя ракурсы. Усе гэтыя элементы адпавядаюць асноўнай сіле мастакоў і пасланню, якое яны шлюць гледачам – адлюстраванне рэальнага жыцця.

Для гэтага фатограф М. Пар выкарыстоўвае свае сродкі: крытыку, гумар і спакусы. Такім чынам, здымкі брытанскага мастака арыгінальныя, гуллівыя і лёгка чытаюцца. Аднак, нягледзячы на пэўную прастэчу, аўтар пранікае ў глыбокія пласты быцця, паказваючы, як на самой справе мы жывем, як мы прадстаўляем сябе грамадству, і што мы цэнім больш за ўсё. Вольны час, спажыванне і камунікацыя – вось што даследуе гэты брытанскі фатограф на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў падчас сваіх падарожжаў па ўсім свеце. Ён вывучае нацыянальныя асаблівасці і міжнародныя з'явы, каб высветліць, наколькі яны важкія як сімвалы, што дапамогуць будучым пакаленням зразумець нашыя культурныя асаблівасці.

Між тым, Р. Вікшрайціс у сваіх здымках дакументуе цесныя адносіны з рэальнасцю, быццам фіксуючы аб'ектыўны погляд на людзей без асаблівых прыхарошанняў, таму ягоныя творы нельга атаясамліваць ні з традыцыямі літоўскай фатаграфіі, ні з пераважнымі тэндэнцыямі сучаснай фатаграфіі.

Падчас выстаўнага праекта адбудзецца сустрэча з мастаком Рымалдасам Вікшрайцісам, прэзентацыя праектаў Каўнаскай фотагалерэі і асобных творчых праектаў фотамастакоў, з якімі працуе галерэя.

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 19.00.

Уваход вольны.

Музычнае афармленне Radiofillz free live

Сачыце за праграмай мерапрыемстваў на нашай старонцы www.ygalllery.by

Асобная падзяка партнёрам праекту Аббасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і НДА Kulturos Ambasada, Літва

Уваход на выставу даступны асобам, якія дасягнулі 18 гадоў.

Фото: msuphotoresources.wordpress.com