Выставки

Раз-архівацыя (0+)

28 ноября 2017 - 28 декабря 2017

Литературный музей П.Бровки

Минск, ул. К.Маркса, 30

Справки: +375 17 226 09 81

Вход: 3 руб.

Раз-архівацыя (0+)

28 лістапада а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі будзе адкрыта ўнікальная экспазіцыя “Раз-архівацыя” – вынік супрацы сучасных мастакоў Наташы Ерашковай і Паліны Юрэвіч і супрацоўнікаў музея савецкага паэта і дзяржаўнага дзеяча.

Мастацкі праект узнік з натхнення маладымі мастачкамі значнасцю і ўплывам асобы Петруся Броўкі на сучаснае і тагачаснае грамадства. Партрэты савецкіх паэтаў буйным планам – гэта спроба, з аднаго боку, наблізіцца, дакрануцца да класікаў, з другога боку – павялічыць, вылучыць іх з натоўпу звычайных савецкіх грамадзян. «Прызначэнне» партрэтаў, якія нагадваюць рэнтгенаўскія здымкі ці кінанегатывы, заключаецца ў даследаванні ўнутранай
структуры аб’екта, у імкненні разабрацца ў тым, які чалавек перад намі. Гэта шмат у чым вызначыла стылістыку работ. На партрэтах па аналогіі з негатывам самыя светлыя часткі «аб'екта» (твар, рукі) становяцца самымі цёмнымі, а цёмныя (адзенне) – амаль белага колеру. Вывучаючы архіўныя фатаграфіі, аўтары работ нібы падвяргаюць людзей на фота ўздзеянню рэнтгенаўскага выпраменьвання, спрабуючы выявіць, высвеціць тое, што ўтоена за знешнім абліччам чалавека.

Тэрмін “архівацыя” у дачыненні да якой-небудзь інфармацыі або дадзеных пазначае такую апрацоўку гэтай інфармацыі, якая забяспечыць яе доўгатэрміновае захоўванне. “Раз-архівацыя” – перыфразнае ўспрыманне працэсу, скіраванае на адкрыццё, папулярызацыю захоўваемых матэрыялаў.

З другога боку, у архіўных матэрыялах зафіксаваны пэўныя глабальныя падзеі, якія, безумоўна, датычацца кожнага чалавека ў той ці іншай меры і ўкараняюцца ў яго жыццё. У ходзе гістарычных падзей чалавек становіцца часткай «машыны гісторыі», ён проста існуе ў прапанаваных яму абставінах, часта маючы ролю лёгка заменнага элемента. Сёння мы маем доступ да асабістых архіваў і гістарычных звестак. Адкрываючы гэтыя скарбы, мы
здабываем тую інфармацыю, якую лічым найбольш прыярытэтнай ў фарміраванні вобраза чалавека, аб'екта нашага вывучэння.

Для аўтараў карцін вынікам працы з архіўнымі фотаздымкамі П.Броўкі, “распакавання”, адкрыцця сховішча сямейных і публічных фатаграфій паэта стала паўнавартасная карціна савецкага часу, вобраз чалавека, які існаваў у тых абставінах.

Музей работает: понедельник - суббота
Обслуживание посетителей: 10.00 – 17.30
Касса работает: 10.00 – 17.00
Выходной: воскресенье

Фото: БелТА