Другое

Рамантыка менскіх дворыкаў (6+)

7 сентября 2018

Немига

Минск, ул. Немига

Справки: тут.

Вход: 8-10 руб.

Рамантыка менскіх дворыкаў (6+)

Падчас шпацыру па цэнтры горада мы пройдземся па цэнтральных вулках, зазірнем ва ўтульныя і рамантычныя дворыках нашай сталіцы, дазнамся пра цікавыя старонкі Менску, пабачым менскія скульптуры, сустрэнем прывідаў ды іншых насельнікаў гэтых дворыкаў. Падчас мы пачуем шмат рамантычных гісторыяў, звязаных з легендарнымі постацямі Менску ды звычайнымі яго жыхарамі.

Сустрэчу распачнем у адным з самых рамантычных месцаў горада. Даведаемся пра легенды і гісторыі скульптураў Міхайлаўскага скверу і ўнутрана дворыка БДУ, а затым пра шчымлівую гісторыю пабудовы Чырвонага касьцёла.

Пройдзем шляхамі вядомага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча, які прыведзе нас да цудоўнага помніка.

Дазнаемся, якой мінчанцы прысвячаў радкі “Калі зоркі запальваюць, значыць гэта камусьці трэба…” Уладзімір Маякоўскі.

Наведаем прыгожыя дворыкі вуліцаў Інтэрнацыянальнай (былой Зборавай), Камсомольскай (былой Феліцыянаўскай) і Рэвалюцыйнай (былой Койданаўскай), у тым ліку знакаміты рамантычны Чырвоны дворык з утульнай кавярняй.

Каля скульптурнай кампазіцыі аўтарам першай беларускай оперы Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу даведаемся пра незвычайныя менскія гісторыйкі, звязаныя з гэтымі выбітнымі асобамі.

Пасядзім на музычнай Лаўцы Міхала Клеафаса Агінскага ды паслухаем яго знакаміты паланэз, пройдземся па музычным завулку і дазнаемся пра таямнічую гісторыю дома масонаў (цяперашняга Музея тэатральнай і музычнай культуры). А скончым вандроўку ля рамантычнага помінка мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.