Па п'есе Алана Аляксандра Мілна.
Юная гераіня Мелiсанда адчувае сябе сярэдневяковай прынцэсай, якая чакае свайго рыцара. Менавіта таму яна катэгарычна адмаўляецца асвоіць любыя хатнія абавязкі і клопаты, чым вельмi хвалюе сваіх бацькоў. Астатнія жыхары дома, акрамя дзіўных слуг, далёкія ад казачных фантазій.
Аднойчы ў доме з'яўляецца юнак, так падобны на таго, аб кім марыла сэрца дзяўчыны. Каго падарыла жыццё Мелісандзе? Сапраўднага прынца або прайдзісвета?
Рэжысёр-пастаноўшчык – Алена Моўчан.
Занятыя акцёры – выпускнікі студыі "Узорная сямейка".
Спектакль ідзе на рускай мове.
Фото: spheratheatre.ru