Радиус нуля. Онтология арт-нулевых
10 апреля 2013
Вход: свободный.
У кнізе-каталогу сабраныя рэзультаты калектыўнага, міждысцыплінарнага даследавання сучаснага беларускага мастацтва першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. (звязаныя ў першую чаргу з Мінскам).
Гэта тэарэтычныя і публіцыстычныя тэксты, прысвечаныя розным аспектам сучаснага мастацтва ў нашай краіне – ад арганізацыі галерэйнай прасторы, афіцыйнага дыскурсу сучаснага мастацтва, паблік-арту, праблемаў “жаночага” ў мастацтве, творчасці беларускіх мастакоў за межамі нашай краіны, генезісу фатаграфічных суполак да аналізу некаторых арт-праектаў. У кнізе вы таксама знойдзеце фота- і тэкстуальныя матэрыялы экспазіцыі “Радыус нуля”, якая праходзіла з 29 лютага да 10 сакавіка 2012 г. у цэху завода “Гарызонт” у Мінску, і кароткую інфармацыю пра ўсіх мастакоў, якія былі адабраныя экспертамі праекту ў якасці рэпрэзентантаў “нулявога” дзесяцігоддзя.