Вечеринки

Radio Plato Birthday (18+)

6 сентября 2019

Меломаны

Минск, пл. Свободы, 23

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: плати, сколько хочешь.

 

Radio Plato Birthday (18+)

І вось гэты момант настаў: Radio Plato адзначае першы дзень народзінаў. У падрыктоўцы праграмы ўдзельнічае і «Студыя 42», таму атрымаўся насычаны і разнастайны лайнап. І вось што вас чакае:

Максім Жбанкоў. Вечар адкрые беларускі культуролаг і найдасканалейшы майстар слова Максім Жбанкоў. Некалькі гадоў таму ён ладзіў літаратурна-музычныя вячоркі @beatcafeminsk, дзе як след даваў культурнага гону.

На народзінах Radio Plato ён прадставіць live-падкаст на тэму «Кантрабанда культуры. Нелегал. Канфіскат. Аутсайдынг», які стане камертонам для ўсяго вечара.

Weed & Dolphins. Песні менскага клаўд-панк гурта Weed & Dolphins мы палюбілі яшчэ да з’яўлення «Плато» і, як толькі запусціліся, адразу ўключылі іх у ратацыю. Таму мы вельмі рады, што хлопцы выступяць на нашым дні народзінаў.

White Cave. Дадасць гаражнасці і лоў-фаю псіхадэлік-банда White Cave.

Максім Шумілін. Maxim Shumilin вядомы не толькі як фатограф і арганізатар канцэртаў класічнай музыкі, але і як заўзяты аматар вінілу і калекцыянер савецкага джаза, грува, тропікаў і кафэшантанавых шлягераў.

Стэрэабівер і Карней. Уласна, імяніннікі вечара. Таксама адыграюць свае святочныя сэты, сабраныя кантрабандысцкімі сцежкамі. 6 верасня, 19:00 «Меламаны» (пл. Свабоды, 23)

У мерапрыемства ёсць расходы, якія трэба пакрыць, але кошт за ўваход гібкі – плаці, колькі хочаш.