7 ліпеня а 19:00 адбудзецца адкрыццё вставы. QAI/BY – гэта код. Код уяўляе сабой сістэму правілаў для пераўтварэння інфармацыі, з'яваў, абставін у іншую форму альбо рэпрэзентацыю. Кодам могуць стаць ліст, вобраз, жэст, рытуал, падзея або ўспамін. Нягледзячы на сваю скарочаную, таямнічую абрэвіатуру, ён, тым не меней, забяспечвае камунікацыю і захоўвае гісторыі. QAI/BY ідзе ў зваротным кірунку і пераўтварае прыхаваную, нябачную інфармацыю ў бачнасць. Гэта працэс з мэтай дэкадыроўкі былых і цяперашніх ладаў жыцця, поглядаў і культурнай вытворчасці, аб'яднаных пад назвай "квір".
"Queer Archives Institute" (QAI), Інстытут квір-архіваў, быў створаны ў 2015 г. польскім мастаком Каралям Радзішэўскім. QAI імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Да гэтага Радзішэўскі працаваў на працягу многіх гадоў над тэматыкай рэпрэзентацыі гомасексуальнасці і маскуліннасці ў мастацтве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яго QAI кіруецца зацікаўленасцю да канцэпцый і ўвасаблення квір ідэнтычнасцяў, што дазваляе больш шырокі, менш канфармісцкі і наўмысна шматсэнсоўны разгляд сексуальных і гендэрных установак.
Ідэя QAI/BY узнікла падчас арт-рэзідэнцыі Караля Радзішэўскага ў Мінску ў галерэі "Ў". Натхніўшыся фатаграфічнай серыяй Ігара Саўчанкі "Invisible" ("Нябачнае"), мастак зрабіў спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з'яўляецца або можа ўспрымацца як квір ў Беларусі з мінулага і дагэтуль – у якасці схаваных і нябачных пытанняў. І таму QAI/BY не робіць якіх-небудзь новых усталёвак, але запрашае мастакоў, актывістаў і зацікаўленую грамадскасць да асэнсавання і працягу працы над стварэннем архіва квір ў Беларусі.
Увага: выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сексуальныя адносіны.