Punktum (16+)
12 февраля 2019 - 1 марта 2019
12 лютага ў 18:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава «Фотагісторыя па пунктах».
10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы. Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ Camera lucida выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка).
Punktum – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і выказаць свае думкі паводле Punktum