Другое

Public Space Day (6+)

26 ноября 2017

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Public Space Day (6+)

Public Space Day – гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.

Горад - адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоваў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння. 

«Грамадская прастора» мае самыя розныя вымярэнні – ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц, да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцяў самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Public Space Day прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах, каб абмеркаваць «Як магчыма будаваць суседскія супольнасці вакол трансфармацыі двароў?». Падчас імпрэзы мы абмяркуем двары і пешаходныя зоны як кропкі канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.

Мэта правядзення Public Space Day: акцэнтаванне ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэнні «чграмадскіх прастораў». Праз прэзентацыі і дыскусіі мы прэзентуем розныя практыкі, якія рэалізуюць у Беларусі і за яе межамі адносна працы з такімі прасторамі як двор і пешаходная зона.

Папярэдняя праграма мерапрыемства тут.