Другое

Птушка ўва мне ляціць, куды захоча (0+)

18 октября 2019

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Птушка ўва мне ляціць, куды захоча (0+)

18 кастрычніка у памяшканні Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў адбудзецца сустрэча са шведскай мастачкай і пісьменніцай Сарай Лундберг, у рамках якой таксама запланавана аўтограф-сесія.

Візіт Сары Лундберг у Беларусь арганізаваны ў межах выставачнага праекта “Прысутнасць”. У асобнай залі з 3 кастрычніка па 9 лістапада 2019 года экспануецца серыя ілюстрацый Сары Лундберг да дзіцячай кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, якая выйшла ў беларускім перакладзе Надзеі Кандрусевіч у выдавецтве Koska ў 2018 годзе.

Сара Лундберг – шведская пісьменніца і мастачка. Нарадзілася ў 1971 годзе. У 1994 годзе скончыла Мастацкі каледж Уэстмінстэра, штат Мэрылэнд, ЗША, са ступенню кандыдата мастацтва і тэатра. У 2008 годзе скончыла Акадэмію мастацтваў у Стакгольме.

У 2009 годзе дэбютавала са сваёй першай кнігай “Віта Белая Крэска” адначасова як аўтарка і як ілюстратарка. У 2011 годзе працяг кнігі “Віта Белая Крэска і Эйвінд” быў намінаваны на прэмію Аўгуста. У 2017 годзе Сара Лундберг атрымала прэмію Аўгуста за кнігу “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, якая была прызнана найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.

Выстава Сары Лундберг – кампазіцыя з ілюстрацый мастачкі да кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”. Гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.

На пачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай. Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і. Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты. Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?