Выставки

Прырода гуку

18 - 31 августа 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Прырода гуку

Тое, як мы слухаем вызначае, што мы пачуем.

Шоргат, сыканне, рык, гуд, звон і ціша. На некаторыя гукі мы
звяртаем увагу, іншыя робяцца фонам. Гарадская ціша гучыць амаль несупынным гудам матораў, ціша лесу складаецца з гуду казурак, птушыных размоў і шэпту ветру ў галінах. Ціша складаецца з шуму. Нават у абсалютнай цішы мы будзем чуць грукат сэрца і гук цячэння крыві па судзінах. Гук вакол нас.

Гарады поўняцца гукамі гэтаксама, як лясы, але чаму мы адчуваем адныя гукі як цішу, а іншыя – як забруджанне?

Спрабуючы спазнаць прыроду гука і знайсці адказ на гэтае пытанне, восем мастакоў з Літвы, Арменіі і Беларусі пражылі восем дзён у лесе, у атачэнні азярын з гулкім рэхам і балотаў, якія паглынаюць гукі.

Эколагі Лана Семенас і Ірына Сухій распавядалі пра шумавое забруджванне і гукавыя ўзоры (патэрны) у прыродзе, якія разбураюцца антрапагеннай нагрузкай. Гукавыя ўзоры – гэта своеасаблівая мова прыроды. Яны паўтараюцца на розных узроўнях арганізацыі матэрыі, пры іх дапамозе можна даследаваць прыроду і чалавека. Арнітолаг Вольга Лукшыц уначы паказала кажаноў і дапамагла пачуць іх гукі, а раніцай правяла праз зіхоткі і спеўны лес. Спявачкі і даследчыцы беларускага фальклору Руся і Юлія Гібкоўская накіроўвалі грамаду ў пошуку свайго адметнага гуку і навучылі знаходзіць агульны гук, які сцірае межы асабістага. Музыкі Тэатра Оперы і Балета распавялі, што значыць гук для іх, яго аб’ёмнасць, вышыня, шырыня і паказалі, што Тэлеман на верандзе вясковай хаты гучыць лепей, чым у любой высокатэхналагічнай канцэртнай
залі. 

У гэтыя дні мастакі разважалі пра гук у прыродзе, ягоны рытм, арнамент, функцыю, слухалі мовы птушак і людзей, стаялі на беразе возера і спявалі вадзе, убачылі і пачулі, як квартэт, які грае Моцарта, сустрэў на вуліцы ў пасёлку Лынтупы гукі жыцця: тарахценне трактара, рыканне кароваў, рык рухавіка старой машыны.

У гэтым і ёсць жыццё гука.

Слухайце гэтую выставу.

Мы дзякуем усім, хто зрабіў магчымым паглыбленне ў гукі: 

Ірына Сухій, Лана Семенас, Ганна Воўк, Руся, Юлія Гібкоўская, Алег Яцына, Дыяна Гантарэнка, Аляксандра Пацёміна, Аляксей Афанасьеў, Вольга Лукшыц, Вадзім Гліннік, Лізавета Загузава, Аляксандра Дасько, Канстанцін Козыраў, Яна Саўчык.

Удзельнікамі выставы сталі: 

Bazinato, Сяргей Белавокі, Алеся Галота, Марыя Гарнак (Літва), Ігар Корзун, Тамара Сакалова, Лена Танкачова (Беларусь, Літва), Цолак Тапчан (Арменія), Вікторыя Харытонава.

Куратары выставы: 

Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Сафія Садоўская

Фото: club.foto.ru.