Спектакли

Прымітывы (16+)

28 января 2020

ОК16

Минск, ул. Октябрьская, 16

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 20 руб.

 

Прымітывы (16+)

Алена Кіш – мастачка-самавучка з індывідуальным поглядам на сусвет і творчасць, жанчына без свайго дома і сям’і, творца, ад якой засталася толькі легенда.

Спектакль «Прымітывы» вяртае да сучаснасці трагічную гісторыю Алены Кіш. Беларуская мастачка з наваколля Слуцка зарабляла на жыццё, ствараючы «дываны-маляванкі» для вясковых жыхароў. У пастаноўцы асоба і лёс Алены Кіш становяцца ўвасабленнем часу, які не прымае інакавасць.

Тэатральны праект «Прымітывы» пабудаваны на матэрыялах пра жыццё Алены Кіш: дзённікавых запісах аднавяскоўца Кіш, Грыгорыя Гардзея, які апісваў будні вёскі, дзе яны жылі; газетных артыкулах таго часу.

Важнай часткай тэатральнага даследавання з’яўляюцца разважанні нашых сучаснікаў – мастакоў, гісторыкоў, культуролагаў – аб значэнні асобы і творчасці мастачкі ў грамадстве, дзе паняцце «мастачка» па-ранейшаму ўспрымаецца далёкім ад сацыяльнага жыцця.

Аўтар п’есы: Аляксей Андрэеў.

Рэжысёр: Аляксандр Марчанка.

Мастачка: Ганна Балаш.

Музычнае суправаджэнне: Дзмітрый Лук’янчык.

Відэатэхнік: Кацярына Чакатоўская.

Гукарэжысёр: Юрый Бачкароў, Анастасія Мальчык.

Святло: Эльдар Бякіраў.

Выканаўца: Алесь Малчанаў.