Прыехала Каляда на белым вазочку (0+)
16 декабря 2019 - 15 января 2020
Дзе можна пабачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія Каляды і Новы год? Так, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Завітайце ў госці на музейнае свята “Прыехала Каляда на белым вазочку” з 16 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года і атрымайце настрой весялосці, радасці на ўвесь наступны год.
Разам прыгадаем абрады і звычаі нашых продкаў, даведаемся, хто такія калядоўшчыкі і што яны рабілі падчас калядных святаў, якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі. Вядучыя разам з дзецьмі створаць сваіх калядоўшчыкаў, а касцюмы дазволяць адчуць сябе сапраўднымі ўдзельнікамі калядных імпрэз.
Каляды – адзін з улюбленных святаў. Таму для маленькіх і дарослых наведвальнікаў падрыхтавалі сапраўднае дзейства, дзе кожны стане ўдзельнікам і дапаможа ў ратаванні Калядаў і Новага года.
Госці атрымаюць шмат уражанняў, прыемных неспадзяванак, а кожны “ратаўнік свята” пасля мерапрыемства атрымае падарунак ад Музея.
Запрашаюць школы, бацькоў разам з дзецьмі прыемна правесці час разам з музеем з 16 снежня 2019 па 17 студзеня 2020.