Выставки

Простыя рэчы

1 апреля 2016 - 4 мая 2016

Музей Якуба Коласа

Минск, ул. Академическая, 5

Справки: тут, +375 17 284 15 84, +375 17 284 17 02.

Вход: бесплатный.

Простыя рэчы

1 красавіка ў Міжнародны дзень гумару а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мастака-карыкатурыста Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”.

Анатоль Іванавіч Гармаза нарадзіўся 10 лютага 1955 года ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя                    А. К. Глебава, у1987 г. мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. З1978 г. з’яўляўся літсупрацоўнікам часопіса «Вожык», з1984 г. па1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада1995 г. быў шэф-рэдактарам газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніг, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей, творы беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Зараз А. І. Гармазу ведаюць не толькі як знакамітага таленавітага мастака-карыкатурыста, але і як выдаўца. Анатоль Іванавіч з’яўлеецца дырэктарам ААТ "Рэдакцыя газеты "Шапокляк", выданні якога вельмі запатрабаваныя і папулярныя не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі краіны.

Напрыканцы  2015 года пабачыла свет  кніга карыкатур Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”. У кнізе сабраны лепшыя малюнкі мастака за апошнія некалькі год. І як піша сам аўтар “буду вельмі рад, калі ты, чытач, гартаючы старонкі, атрымаеш асалоду ад майго майстэрства. І ўсміхнешся…”. Таму што галоўнае ў творчасці карыкатурыста – смех. А ўсе мастацкія работы Анатоля Гармазы напоўнены шчырым гумарам і лагодным смехам.

На выстаўцы будуць прадстаўлены новыя работы Анатоля Іванавіча, сяброўскія шаржы і некаторыя карыкатуры з новай кнігі.

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел знакамітыя мастакі-карыкатурысты Мікола Гіргель і Сяргей Волкаў, вядомы беларускі паэт-песеннік Алег Жукаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч,  эстрадная спявачка, салістка Ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Таццяна Шатэрнік.