Здесь зовут на премьеру сказки абсурда «Галава» (16+)
19 декабря 2020
Ужо 19 снежня ў 19.00 на вялікай сцэне РТБД адбудзецца актуальны для нашай рэчаіснасці спектакль «Галава» па п’есе Ігара Сідарука. Кошт білетаў 5 рублёў, набыць можна тут.
Ігар Сідарук – адзін з першых аўтараў новай плыні беларускай драматургіі. «Галава» – казка абсурду, якую ён напісаў ў 1990 годзе. Ужо ў 1992 годзе п’еса была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Галоўны персанаж п’есы Галава дае вельмі неадназначныя парады героям, якія апынуліся ў чатырох сценах. Куды бяжыць Бежанка і што шукае Шукальнік, чаму Сіротке не хапае ежы, а яе сусед заўсёды ходзіць з дзвярыма? Ў гэтым глядач мусіць разабрацца сам, але ў абсурдзе таксама ёсць логіка. Гісторыя набывае выразнае развіццё.
Яўгенія Давідзенка – рэжысёр Цэнтра беларускай драматургіі, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс Віталія Катавіцкага). Рэжысёр шматлікіх сцэнічных чытанняў і эскізаў спектакляў на незалежных і дзяржаўных пляцоўках, у тым ліку РТБД. Рэжысёр спектакля «Deja vu» у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Актрыса ў спектаклі «Джыма Морысана няма».
Драматург: Ігар Сідарук
Рэжысёр: Яўгенія Давідзенка
Акцёры: Павел Паўлюць, Мікалай Варабей, Кацярына Сірыўля, Паліна Дабравольская, Дэвід Разумаў, Караліна Патапенка
Мастак: Ірына Банькоўская
Кампазітар: Стас Чэхоўскі
Працягласць: 1 г. 20 хв.