Другое

Прэзентацыя кнiгi Сяргея Балахонава

19 января 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Прэзентацыя кнiгi Сяргея Балахонава

Пасля 6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы “Зямля пад крыламі Фенікса”. 

З гэтае нагоды ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная  магутным усходнебеларускім дэсантам. 

У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць: 

бард Андрэй Мельнікаў 
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна 
пісьменніца Анка Упала
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка 

Вядоўца – Ігар Бабкоў

а ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў а капэла. 

Трохі пра кнігу. Думаеш ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх старгоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях – кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!

Кніга  “Зямля пад крыламі Фенікса” уваходзіць у лонг-ліст прэміі імя Гедройца за найлепшую прозу  2012 года.

Фота: balachonau.puls.by.