Прэзентацыя цэнтра RUPERT
5 июля 2013
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
RUPERT – гэта адукацыйна-выставачны цэнтр, дзейнасць якога накіравана на усталяванне цеснага супрацоўніцтва паміж мастакамі, крытыкамі, даследчыкамі і іншымі дзеячамі культуры з дапамогай міждысцыплінарных праграм і рэзідэнцый.
RUPERT працуе ў трох розных, але цесна звязаных паміж сабой напрамках:
1. адукацыйная праграма
8-10 удзельнікаў атрымліваюць шанец на распрацоўку ідэі праекта і наладжванне сувязяў з прафесіяналамі ў дадзенай сферы з дапамогай рэгулярных лекцый і семінараў. Яна дае ўнікальную магчымасць для сумеснай адукацыі, фарміравання новых міжнародных сувязяў, мае міждысцыплінарны ўхіл. Другая серыя адукацыйнай праграмы пачынаецца ў кастрычніку 2013 года і будзе доўжыцца да чэрвеня 2014 года.
2. рэзідэнцыя
Знаходзячыся ў Вільні, удзельнікі распрацоўваюць індывідуальныя праекты, наладжваюць плённыя сувязі з адукацыйнай праграмай RUPERT і іншымі дзеячамі культуры горада. Рэзідэнцыя RUPERT забяспечыць літоўскім і замежным удзельнікам магчымасць жыць і працаваць у Вільні на працягу як мінімум 10 тыдняў.
3. выставачная праграма
Такая праграма будзе свайго роду платформай для шырокага спектру грамадскіх праграм і мерапрыемстваў, вывучэння мастацтва і яго ролі ў сучасным грамадстве. Галерэя задумана як прастора для падтрымкі адукацыйнай праграмы – тут будуць раскрывацца тэмы семінараў і лекцый.
Праз свае навуковыя даследаванні і распрацоўкі праграм RUPERT падтрымлівае міжнародных дзеячаў культуры ў рэалізацыі сваіх праектаў і развіцці творчай кар'еры ў міжнародным маштабе.
Хуан-дэ-Ньевеc / Juan de Nieves (дырэктар цэнтра RUPERT)
Нарадзіўся ў Іспаніі ў 1964. Жыве і працуе ў Вільні.
Прафесійна займаецца сучасным мастацтвам, пачынаючы з сярэдзіны 90-х гадоў.
Ганаровы сябра Асацыяцыі дырэктараў музеяў сучаснага мастацтва ў Іспаніі (ADACE).
Удзельнік Міжнароднай асацыяцыі куратараў сучаснага мастацтва.