Прэзентацыя кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”
17 сентября 2016
Справки: тут.
Вход: бесплатный.
17 верасня, у суботу, а 12.00 адбудзецца прэзэнтацыя і старт продажаў кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”.
У дзень прэзэнтацыі дзейнічаюць спецыяльныя кошты на кнігу. Больш за тое, кожны, хто набудзе кнігу ў гэты дзень, атрымае падарунак ад ініцыятараў выдання.
Там жа, у “Акадэмкнізе”, будзе праходзіць аўтограф-сесія перакладніцы першай часткі “Хронік” Надзеі Кім.
Прыходзіць у кнігарню ў суботу, 17 верасня, можна на працягу ўсяго дня – з 12:00 да 17:00. Калі не атрымліваецца – можна замовіць кнігу наўпрост праз сайт narnia.by.
“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.
Серыя з сямі кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў на 41 мове. Цяпер знакамітыя “Хронікі Нарніі” выходзяць і па-беларуску. “Пляменнік чараўніка” – першая кніга з серыі.
Кніга выйшла з малюнкамі Паўліны Бэйнс, якімі было аздоблена самае першае арыгінальнае выданне “Хронік”.
Паводле ініцыятараў выдання, Аляксея Шэіна і Андрэя Кіма, да друку рыхтуецца другі том серыі: знакамітая кніга “Леў, Вядзьмарка і гардэроб”.
Фото: 1zoom.me.