Другое

Поучаствуйте в празднике урожая (0+)

19 сентября 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: взрослые – 7 руб.; школьники и студенты – 4 руб.;
дошкольники – бесплатно.

 

Поучаствуйте в празднике урожая (0+)

«Багач» – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. З гэтага часу завяршаліся палявыя работы і праца сялян пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Ужо сама назва свята нагадвае нам пра багацце, дастатак і дабрабыт, якія селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.

Жыхары вёскі праводзілі спецыяльны абрад, які павінен быў забяспечыць ўраджайнасць і дабрабыт. З кожнага двара прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі сявеньку, урачыста абыходзілі вёску і пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявенька – «багач» мусіла прыносіць вёсцы багацце, дабрабыт і шчасце.

Вас чакае:

  • урачысты абыход вёскі пад традыцыйныя абрадавыя спевы;
  • майстар-клас па малацьбе збожжа;
  • майстар-клас па вырабу святочнай паштоўкі;
  • частаванне;
  • традыцыйныя гульні і танцы.

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку, згодна ўмоў надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці? Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Дубянцы, Чыкі, №170Э. Маршрутнае таксі №1277 ад прыпынку станцыя метро «Пятроўшчына».