Выставки

Праўда пра Курапаты

13 - 16 ноября 2015

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Справки: тут.

Вход: бесплатно.

Праўда пра Курапаты

Экспазыцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага нэкропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму і іх катаў. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакумэнты, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, большасць зь якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сьведкаў і творы беларускіх бардаў.

Галоўнымі арганізатарамі выставы сталі Грамадзянская ініцыятыва “Экспэрты ў абарону Курапатаў” і суполка “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў.

Праграма імпрэзаў
13 лістапада а 17:00 – адкрыцьцё выставы.
14 лістапада а 15:00 – прэзэнтацыя стужкі Міхася Жданоўскага “Дарога на Курапаты”.
15 лістапада а 15:00 – выступ бардаў Аляксея Галіча і Зьмітра Захарэвіча.
16 лістапада а 12:00 – прэсавая канфэрэнцыя,
а 17:00 – прэзэнтацыя стужкі Вольгі Мікалайчык “Я – голас Курапатаў”.