Выстава пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу Прафота-2017.
Прысвячаецца памяці фотажурналіста Стэнлі Грына. Куратарка Ганна Шпакава.
Экспазіцыя даступна да 30-га чэрвеня штодня, ад 12.00 да 21.00.
У ЦЭХу будуць прадстаўлены 23 праекты фіналістаў — Максіма Багдановіча, Сяргея Балая, Аляксандра Васюковіча, Дзяніса Галавея, Сяргея Гудзіліна, Дзіны Даніловіч, Сяргея Канапляніка, Сяргея Лескеця, Аляксандра Міхалковіча, Аляксея Навумчыка, Дзмітрыя Новікава, Лесі Пчолкі, Вольгі Савіч, Максіма Сарычава, Дар’і Царык, Аляксея Шлыка.
Фото: classicgallery.ru.