Выставки

Праекты ў асобах (12+)

29 мая 2018 - 10 июня 2018

Парк им. Горького

Минск, ул. Фрунзе, 2

Вход: бесплатный.

Праекты ў асобах (12+)

Запрашаюць на адкрыццё чацвёртага сезону фотавыставы, якая распавядае аб праектах, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

За тры папярэднія гады выстава пабывала ў 23 буйных і малых гарадах Беларусі, прадставіла 71 праект, 71 персанальную гісторыю. У 2018 годзе захаваўся першапачатковы канцэпт праекта − праз асобу героя расказаць аб праекце, які змяніў жыццё людзей да лепшага. Інфаграфіка таксама грае важную ролю, наглядна прадстаўляючы механізм і важныя характарыстыкі кожнага з праектаў.

Тэматыка новага сезону − зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес, інклюзіўныя практыкі.

Выстава будзе працаваць у Мінску да 10 чэрвеня і затым пабывае яшчэ ў 13 гарадах Беларусі.

Праграма:

12.30 – 12.35 Прывітальнае слова – Андрэа Віктарын, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Пасол;
12.35 – 12.40 Прывітальнае слова – Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (удакладняецца);
12.40 – 12.45 Выступ Юліі Мацкевіч, аўтаркі фотаздымкаў, фотамастачкі;
12.45 – 12.50 Выступ Данііла Савёнка, героя праекта “Наваполацк − ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада”, вучня 9 класа сярэдняй школы №8 г. Наваполацка;
12.50 – 13.00 пытанні-адказы.

29 мая 2018 г., Мінск, Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага, цэнтральны ўваход, узбярэжная.