Цягам апошняга часу польскае ўрбаністычнае мастацтва зрабілася самастойным дынамічным феноменам. Польскія мастакі згадваюцца сярод найлепшых урбаністычных мастакоў свету, яны здолелі сфармаваць свой уласны ўнікальны і пазнавальны стыль сярод шырокага і разнастайнага спектру ўрбаністычнага мастацтва. Стыль, які, з аднаго боку, адпавядае найвыбітнейшым дасягненням сучаснага мастацтва Польшы, а з іншага - гэта стыль, які паходзіць з графіці, як найбольш радыкальнай формы вулічнага мастацтва.
Мэтай праекта Polish Urban Art з'яўляецца прэзентацыя і прамоцыя польскай урбаністычнай культуры ў Еўропе. У Батумі і Львове ў межах праекта адбылася прэзентацыя насценнага жывапісу, створанага польскімі мастакамі. У Кіеве і Мінску будзе прадстаўлена дакументальная калекцыя польскага ўрбаністычнага мастацтва - дакументальныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць эвалюцыю мастацтва на польскіх вуліцах, пачынаючы з фрагметаў, зафіксаваных Эдвардам Хартвігам (Edwards Hartwig) ў 1950, да найбуйнейшых роспісаў графіці апошняга часу.
Пасля завяршэння праекта ва Ўсходняй Еўропе, яго вынікі будуць прэзентаваныя і абмеркаваныя на выставах, арганізаваных у галоўных сталіцах стрыт-арта і графіці – Берліне, Парыжы і Стакгольме. Нарэшце, закрыццё і падсумаванне вынікаў праекта адбудзецца ў галерэі Brain Damage ў Любліне.
Выстава Polish Urban Art - Exhibitions & Murals/Minsk Edition увабрала ў сябе творы некаторых найбольш актуальных сучасных польскіх вулічных мастакоў, такіх як: AUTONE, CHAZME, CZARNOBYL, ELOMELO, ETAM CRU, KAMIL KUZKO, MAT, M-CITY, NAWER, PENER, PROEMBRION, ELOMELO, PEPE, ROBERT PROCH, PAWУŁ RYŻKO, SEPE, SZCZERBAK, URAN, ZBIOK і іншых.
Праграма праекта:
Кіеў – 20.10.2014
Львоў - 24-30.10.2014
Мінск - 05-09.11.2014
Берлін - 13-16.11.2014
Стакгольм - 20-23.11.2014
Парыж - 27-30.11.2014
Варшава - 04-07.12.2014
Люблін - 11-14.12.2014
Пасля завяршэння праекту ва Ўсходняй Еўропе, вынікі праекту будуць прэзентаваны і абмеркаваны на выставах, арганізаваных у галоўных сталіцах стрыт арта і графіці – Берліне, Парыжы і Стакгольме. Нарэшце, закрыццё і падсумаванне вынікаў праекта адбудзецца ў галерэі Brain Damage ў Любліне.
Арганізатары праекта: Europejska Fundacja Kultury Miejskiej ў супрацоўніцтве з: Brain Damage Gallery (Польшча), Цэнтр Grodzka Gate – NN Theatre (Польшча), Whole City (Польшча), Social Photography Caucasus Foudation (Грузія), GeoAir (Грузія), Grob Yarik (Украіна), Галерэя Dzyga (Украіна), Nazar Motyk (Украіна), Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Беларусь), Галерэя Urban Spree (Германія).
Праект арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама муніцыпалітэтам горада Люблін.
Вынікі праекта будуць абвешчаны на афіцыйным сайце праекта http://polishurbanart.com/, а таксама на старонцы facebook Europejska Fundacja Kultury Miejskiej.
Фото: www.arrestedmotion.com