Фесты

На розныя галасы. Polish Plays (18+)

19 - 26 ноября 2019

ОК16

Минск, ул. Октябрьская, 16

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

На розныя галасы. Polish Plays (18+)

З 19 па 26 лістапада ў Мінску адбудзецца pop-up фестываль “На розныя галасы. Polish Plays”, які складаецца з серыі сцэнічных (перфарматыўных) прэзентацыі і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў.

У перакладзе на беларускую мову гэтыя п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Перакладчыкі Анталогіі: Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна і Марына Казлоўская.

Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў — Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Каці Аверкавай і Паліны Дабравольскай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка. Акрамя таго адбудзецца прэзентацыя Анталогіі з удзелам аўтарак і аўтараў з Польшчы, а таксама беларуских з удзелам перакладчыц і перакладчыка.

Polish Plays — гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў. Партнёрамі праекта ў Беларусі выступілі — Цэнтр беларускай драматургіі, Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”, Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB, незалежная тэатральная кампанія Homocosmos, Беларускі Свабодны тэатр.

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў межах Месяца польскай літаратуры.

Расклад:

19 лістапада ОК16 18:00

Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі “На розныя галасы” з удзелам Марты Сакалоўскай, Пшэмыслава Пілярскага, Міхала Шыманяка, Марыны Шоды, Андрэя Хадановіча, Марыі Пушкінай, Марыны Казлоўскай, Лены Мальчэўскай і Тані Арцімовіч.

ОК16 19:30

“Малая нарацыя” Войтэха Зямільскага Рэж. Аляксандр Марчанка Акцёр: Максім Брагінец Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт Карпарэйшн”. Спасылка для рэгістрацыі.

 

20 лістапада Цэнтр беларускай драматургіі 19:00 (Крапоткіна, 44)

“Вяртайся” Пшэмыслава Пілярскага. Спасылка для рэгістрацыі.

 

22 лістапада Lo-Fi Social Club 16:00 (Кастрычніцкая, 16/3)

#ясь#і#малгося” Міхала Шыманяка. Рэж. Каця Аверкава, разам з Палінай Дабравольскай Чытаюць: Ганна Семяняка, Арцём Курэнь, Ігар Шугалееў, Ева Анікей. Спасылка для рэгістрацыі.

 

23 лістапада Другі паверх 19:00 (пр. Машэрава, 9/8)

“Дзюба ў дзюбу” Маліны Пшэслюгі. Рэж. Валянціна Мароз, чытаюць Павал Андрэеў, Арцём Лабко, Кася Чакатоўская, Багдан Хмяльніцкі, Паліна Пяткевіч, Павал Міхаленя, Саша Бабкова. Спасылка для рэгістрацыі.

 

25 лістапада ЦБД 19:00 (Крапоткіна, 44)

“У воўчым чэраве” Роберта Яраша. Рэж. Дзмітрый Багаслаўскі Цэнтр беларускай драматургіі Спасылка для рэгістрацыі.

 

26 лістапада Беларускі Свабодны тэатр 19:00

Чытка “Рэйк’явік 74” Марты Сакалоўскай. Рэж. Юра Дзівакоў. Чытаюць: Андрэй Уразаў, Павал Гарадніцкі, Аляксей Сапрыкін, Аляксей Нарановіч. Рэгістрацыя на чытку з’явіцца 19 лістапада, сачыце за абнаўленнямі.

Уваход на чытанні вольны. Але па папярэдняй рэгістрацыі.