Другое

Polish Graphic Design (16+)

17 - 19 ноября 2017

Белорусский союз дизайнеров

Минск, ул. Брилевская, 14

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Polish Graphic Design (16+)

Polish Graphic Design Week – гэта праект, які прадстаўляе польскі графічны дызайн і праводзіцца рэгулярна падчас міжнародных фестываляў, канферэнцый і падзей, якія датычаць візуальнай культуры Еўропы і свету. Кожны раз „Polish Graphic Design Week” скадаецца з серыі лекцый, семінараў, дыскусій і выстаў з удзелам найважнейшых польскіх практыкаў і тэарэтыкаў дызайну.

Польскі графічны дызайн ва ўсім свеце ўспрымаецца праз феномен і дасягненні польскай школы плакату, якая паўстала ў 50–60 гг. ХХ стагоддзя і дасканала развівалася аж да часоў падзення камуністычнай сістэмы ў Польшчы. У выніку палітычных і сацыяльных трансфармацый 90-ых гадоў у польскім дызайне пачала дамінаваць агрэсіўная мова рэкламы і маркетынгу. Чарговы шанец на росквіт польскі графічны дызайн атрымаў толькі пасля 2000 году, калі ў Польшчы стабілізавалася эканамічнае развіццё, а ў асяроддзі дызайнераў з’явілася магчымасць прафесіяналізацыі ў реальнасці вольнага рынку.

Сёння сфера дызайну ў Польшчы развіваецца вельмі дынамічна і ў самых разнастайных накірунках і стылях. Місія „Polish Graphic Design Week” палягае ў рэпрэзентацыі самых сучасных і часцяком малавядомых шырокай публіцы абліччаў і тэндэнцый польскага графічнага дызайну: сучасная тыпаграфіка, дзіцячая ілюстрацыя, эксперыментальны вэбдызайн, інфармацыйны дызайн, редакцыйная графіка, брэндынг у сферы культуры, гарадскі актывізм, а таксама журналістыка, публіцыстыка і выданні, прысвечаныя польскаму дызайну.

Сучасныя польскія практыкі і тэарэтыкі дызайну прапануюць арыгінальную дызайнерскую мову, якая не толькі чэрпае ідэі і натхненне з традыцыі польскай школы плакату, але таксама дэманструе цалкам новы погляд на візуальную камунікацыю.

Polish Graphic Design Week 2017 у Мінску праводзіцца пры падтрымцы Беларускага Саюзу Дызайнераў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Польскія ўдзельнікі праекту ў Беларусі: Зуза Рагатты, Марцін Віха, Рэнэ Вавжкевіч і Зося Дзяржаўска.

Куратар і каардынатар праекту: Рэнэ Вавжкевіч.

Партнёры: Інстытут Польскі ў Мінску, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, выдавецтва “Karakter”. Праект часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

Марцін Віха / Marcin Wicha

Дызайнер, ілюстратар і фельетаніст. Публікуецца ў найбуйнейшай польскай штодзённай газеце “Gazeta Wyborcza”. У 2015 годзе выдаў кнігу “Як я перастаў любіць дызайн”, якая

стала ў Польшчы выдавецкім бэстсэлерам. Сёлета выйшла яго новая кніга “Рэчы, якія я не выкінуў” www.instytutksiazki.pl/ksiazki-detal,literatura-polska,10056,jak-przestalem-kochac-design.html

Зуза Рагатты / Zuza Rogatty

Графічны дызайнер, спецыялізуецца ў галіне візуальных ідэнтыфікацый, а таксама летэрынгу і тыпаграфіцы. Выпускніца Універсітэту Мастацтваў у Познані. Штодзённа працуе ў камандзе Mamastudio. Стварае разнастайныя каліграфічныя шрыфты і формы на вокнах і шыльдах крамаў, мурах будынкаў. https://www.behance.net/rogatty

Зося Дзяржаўска / Zosia Dzierżawska

Ілюстратар дзіцячых кніг, малюе для прэсы, аўтар і ілюстратар коміксаў. Сузаснавальніца міланскай студыі ілюстрацыі Armad’illo. Супрацоўнічае з выдаўніцтвамі Польшчы, Італіі, Велікабрытаніі і ЗША. Яе ілюстрацыі былі двойчы адзначаныя на кніжных ярмарках у Балоніі (у 2014 і 2017 гадах). У 2014 годзе ў Італіі выйшаў яе дэбютны поўнафарматны комікс "A testa in giù". www.zozozosia.com www.studioarmadillo.it

Рэнэ Вавжкевіч / Rene Wawrzkiewicz

Графічны дызайнер, даследчык і куратар. Ініцыятар, аніматар і арганізатар мноства падзей, звязаных са сферай графічнага дызайну ў Польшчы, сярод якіх: выстава „Design Freedom”,фестываль „Targi Wiedzy Graficznej”, праекту „Warszawskie Kroje”, выставы „TypoPolo” i выставы „Druga Ogólnopolska Wystawa Znaków Graficznych”. www.rene.waw.pl www.owzg.pl www.kroje.org www.symboltologo.com

Расклад

Гістарычны лакальны шрыфт. Новая польская ілюстрацыя. Што такое дызайн? Погляд і практыкі з Варшавы.

17 лістапада 12:00–18:00. Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў (вул. Каліноўскага, 50а. Тэл. +375 17 369 80 90)

Гістарычныя лакакальныя шрыфты як культурная каштоўнасць. Практыкі аднаўлення ў праекце "Варшаўскія кроі". Расказвае Рэнэ Вавжкевіч, дызайнер, тэарэтык, каардынатар праекта. Майстарклас вядзе Зузана Рагатты, графічны дызайнер, тыпограф, каліграф.

18 лістапада 12:00–17:00. Кафедра графічнага дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў. Працяг майстаркласа Зузаны Рагатты.

18 лістапада 18:30. Сядзіба Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14, уваход са двара. Тэл +375 29 380 80 75). Новыя трэнды ў польскай кніжнай ілюстрацыі. Сустрэча з графікам Зосяй Дзяржаўскай. Прэзентацыя кнігі Патрыка Магільніцкага "Няма чаго крыўдаваць".

19 лістапада 17:00. Сядзіба Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская,14). Які "дызайн" атачае нас у паўсядзённай рэчаіснасці? Што і чаму з ім не так? Сустрэча з Марцінам Віхам, аўтарам кніг "Як я перастаў любіць дызайн" і "Непавыкіданыя рэчы".